Багата родная мова

( 0 Голоса (ов) ) 

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.
У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля захавання іх, тых, што зьнікаюць, UNESCO і абвясціла дзень роднай мовы - каб хоць аднойчы на год на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Але, здаецца, гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова.
Няхай нават сёньня яна - моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць.

Навучэнцы групы Б-21 у гонар дня роднай мовы правялі мерапрыемства ў рамках конкурсу тэматычных выхаваўчых мерапрыемстваў для ўсіх навучэнцаў і супрацоўнікаў каледжа. Сіламі дзяўчынак былі выкананы песні беларускіх выканаўцаў, прачытаныя вершы беларускіх паэтаў і праведзена віктарына на веданне беларускай мовы з гледачамі.

  • 01
  • 02
  • 03
  • 04
  • 05
 

 

Cчётчик посещения 

Яндекс.Метрика